Běloruština




Добры вечар, дзяўчыначка

музыка-Игорь Лученок,
слова народные,
исполнитель-ВИА "Песняры"


- Добры вечар, дзяўчыначка, куды ідзеш?
Скажаш ты мне праўдачку, дзе жывеш?
- Я жыву ля рэчанькі, ля вады,
Збудаваўшы хатачку зь лебяды.

Я пастаўлю коніка ля варот,
А сам да дзяўчыначкі на парог.
- Адчыні, дзяўчыначка, адчыні,
Сама сабе крыўдачкі не чыні.

- Я ж цябе ня буду дзьверы адчыняць,
Бо ты будзеш целу ночку начаваць.
- Ой ня буду, дзеванька, ня буду,
Як узыйдзе месячык - паеду.

Як узышаў месячык і зара:
- Бывай-бывай, дзеванька здарава.
Я пастаўлю коніка на таку:
-Чакай-чакай, дзеванька да року.

- Хіба ж у мяне розуму замала
Каб я цябе да року чакала?
- Добры вечар, дзяўчыначка, куды ідзеш?
Скажаш ты мне праўдачку, дзе жывеш?


Жураўлі на Палессе ляцяць

музыка-Игорь Лученок,
слова-А. Ставер,
исполнитель-ВИА "Песняры"


Каб любіць Беларусь нашу мілую
Трэба ў розных краях пабываць.
Разумею цяпер, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць!

Што ім тыя пагоды паўднёвыя,
Што ім пышны платанавы рай,
Калі клічуць іх далі сасновыя
І азёрны рабінавы край.

Сакавітыя пожні мурожныя
Не заменіш нічым і нідзе,
І зямлю, дзе сцяжыначка кожная
У прыветлівы дом прывядзе.

Каб любіць Беларусь нашу мілую
Трэба ў розных краях пабываць.
Зразумееш тады, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць!